Лукашэнка паляцеў у Нур-Султан, дзе сустрэнецца з Пуціным

Лукашэнка паляцеў у Нур-Султан, дзе сустрэнецца з Пуціным

Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Нур-Султан, дзе сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі Беларусі і Расіі паразмаўляюць падчас саміту Еўразійскага эканамічнага саюза. Мерапрыемства запланаванае на 29 траўня. Як інфармуе прэс-служба Лукашэнкі, рабочы візіт у Казахстан працягнецца два дні. Адзначаецца, што, акрамя кантактаў падчас пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, будзе і "шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў з замежнымі лідарамі".

Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паведаміў пра запланаваную размову Лукашэнкі і Пуціна. "Пытанні загадзя невядомыя", — сказаў ён. Аднак можна дапусціць, што гаворка пойдзе пра "інтэграцыйныя пытанні" (на мінулым тыдні іх абмяркоўвалі прэм'еры), праблемы з пастаўкамі беларускіх прадуктаў у Расію, кампенсацыю за няякасную расійскую нафту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі