Лукашэнка распавёў паслам, якімі павінны быць дыпламаты
Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by
Кіраўнік Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.
Кіраўнік Беларусі 20 мая прыняў даверчыя граматы паслоў некалькіх замежных дзяржаў. Выступаючы на цырымоніі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сёння надзвычай запатрабаваныя дыпламаты, "якія ўмеюць слухаць, чуць, весці перамовы і знаходзіць кампрамісы, дапамагаюць пераадолець складанасці і рознагалоссі ў міжнародных адносінах", перадае яго прэс-служба.
Беларускі кіраўнік адзначыў, што сучасны свет "раздзіраюць супярэчнасці, несціханыя ваенныя канфлікты, гандлёвыя войны і санкцыі, экстрэмізм і нецярпімасць", а Беларусь, паводле яго слоў, "мэтанакіравана і паслядоўна прасоўвае мірны і усеабдымны парадак дня".