У сваім выступе Аляксандр Лукашэнка спыніўся на сітуацыі з рускай мовай у Беларусі. Ён адзначыў, што калісьці, нібыта, "скрайнія нацыяналісты хацелі выгнаць з Беларусі не толькі рускую мову, але і ўсіх рускіх людзей". Але гэтую "небяспеку" ўдалося перамагчы.
Лукашэнка сказаў, што ў свой час на яго "абрынуўся град абвінавачанняў мясцовых радыкалаў-нацыяналістаў за словы аб тым, што для беларуса руская мова не чужая, а родная". "Я і сёння цвёрда прытрымліваюся такой жа пазіцыі", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы "Интерфакс-Запад".
Лукашэнка: Калі ёсць інтэрнэт, смешна папракаць у адсутнасці свабоды слова
Фота — ria.ru