Лукашэнка расказаў, калі падпіша з Пуціным дарожныя карты па інтэграцыі

Аляксандр Лукашэнка​ / Reuters
Аляксандр Лукашэнка​ / Reuters

Дарожныя карты па інтэграцыі плануецца падпісаць на Вышэйшым дзяржсавеце Саюзнай дзяржавы ў кастрычніку-лістападзе, заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў у Бабруйску. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што ўсе інтэграцыйныя праграмы могуць быць падпісаныя ўжо 9 верасня на сустрэчы Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Маскве. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Зрэшты, пазней беларускае дыппрадстаўніцтва выступіла з абвяржэннем і заявіла, што словы пасла няправільна інтэрпрэтавалі ў СМІ.

"Калі мы дамовімся канчаткова з прэзідэнтам Расіі 9-га, то 10-11-га ўрады збяруцца, разгледзяць, прымуць гэтыя праграмы. А потым мы зацвердзім на Вышэйшым дзяржсавеце", — заявіў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што першапачаткова некалькі гадоў таму планавалася падпісаць больш за 30 дарожных карт. Але ўзгадніць іх так і не ўдалося. Таму іх скарацілі да 28-мі і перайменавалі ў саюзныя праграмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі