Лукашэнка расказаў, чаго не даруе народ Беларусі ў 2019 годзе

Лукашэнка расказаў, чаго не даруе народ Беларусі ў 2019 годзе

У беларускіх спартоўцаў няма часу на разгойдванне, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 13 красавіка па зімовых відах спорту. Ужо менш як праз чатыры гады пройдзе зімовая Алімпіяда, а праз два гады — летняя. 

"Наперадзе ў нас галоўны экзамен — 2019 год і Еўрапейскія гульні. Калі мы яшчэ дома зганьбімся, народ гэтага нам не даруе", — прыводзіць БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы. Як вядома, ІІ Еўрапейскія гульні адбудуцца праз год у Мінску.

Таксама Лукашэнка нагадаў, што ў 2021 годзе Беларусь прыме чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. Ён запатрабаваў прыняць неабходныя меры для якаснай падрыхтоўкі каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі