Лукашэнка прызначыў старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэта

Лукашэнка прызначыў старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэта

Старшынёй Дзяржаўнага памежнага камітэта стаў Анатоль Лапо. Адпаведнае рашэнне 29 снежня прыняў Аляксандр Лукашэнка.

Папярэднікам Лапо на гэтай пасадзе быў Леанід Мальцаў, якога днямі звольнілі.

Анатолю Лапо — 53 гады: ён нарадзіўся 24 траўня 1963 года ў Бялыніцкім раёне Магілёўшчыны. У 1986 годзе ён скончыў Галіцынскую Вышэйшую памежную ваенна-палітычную вучэльню КДБ СССР імя К.Е. Варашылава, у 2001 годзе — Акадэмію федэральнай памежнай службы Расійскай Федэрацыі.

З 1981 года па 1992-і Лапо праходзіў службу ў Закаўказскай памежнай акрузе КДБ СССР на розных пасадах: ад шарагоўца тэрміновай службы да намесніка каменданта — начальніка штаба погранкомендатуры. З 1992 па 2008 год ён на розных пасадах праходзіў службу ў Смаргонскім памежным атрадзе на розных пасадах, а з 2004-га быў начальнікам гэтага атрада.

У 2008 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, а затым — намесніка старшыні Памежнага камітэта — начальніка галоўнага ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

З 2014 года працаваў намеснікам старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Лапо мае званне генерал-маёра. Ён узнагароджаны шэрагам дзяржаўных узнагарод СССР і Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі