Лукашэнка — пра "Зеніт": Яны з распальцоўкай прыехалі і недаацанілі мінчукоў

Лукашэнка — пра "Зеніт": Яны з распальцоўкай прыехалі і недаацанілі мінчукоў

Перамогу ФК "Дынама-Мінск" над санкт-пецярбургскім клубам "Зеніт" Аляксандр Лукашэнка назваў святам для ўсёй краіны. Пра гэта ён заявіў падчас паездкі на ААТ "Гомсельмаш", інфармуе БЕЛТА.

9 жніўня ў кваліфікацыі Лігі Еўропы футбалісты мінскага "Дынама" дома разграмілі "Зеніт" — 4:0. Матч у адказ адбудзецца 16 жніўня ў Санкт-Пецярбургу.

Лукашэнка заявіў, што дынамаўцы змагаліся да канца і лік 4:0 застанецца ў гісторыі. Ён звярнуў увагу на чатыры моманты гульні.

"Тут шапказакідальніцтвам не трэба займацца. Гэта яны гулялі не з мільянерамі, а з мільярдэрамі! Гэта — галоўны клуб "Газпрама", галоўнае дзецішча іх. Гэта па-першае. Па-другое, у іх сезон толькі пачаўся. Па-трэцяе, яны з распальцоўкай прыехалі і, так адчуваю, недаацанілі мінчукоў. Ну і, па-чацвёртае, Бог быў на нашым баку, таму што мячы такія забівалі, што часам проста шанцавала. А шанцуе наймацнейшым", — сказаў беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі