Лукашэнка — пра інаўгурацыю: ці таямніца, ці таінства

Лукашэнка — пра інаўгурацыю: ці таямніца, ці таінства

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што няправільна лічыць таемнай яго ўчорашнюю інаўгурацыю. Як вядома, яна не анансавалася, на яе не запрашалі дыпламатаў. У чацвер на сустрэчы з кітайскім паслом Цуй Цымінам Лукашэнка сказаў, што "на інаўгурацыю былі запрошаны каля 2 тысяч чалавек разам з вайскоўцамі". "І ў таямніцы гэта захаваць практычна немагчыма", цытуе яго словы БЕЛТА. Але ж спявачкі сёстры Груздзевы распавялі, што яны, як і верагодна іншыя запрошаныя, не ведалі пра інаўгурацыю. А яны вядомыя прыхільніцы Аляксандра Лукашэнкі. І нават іх не папярэдзілі!

Таксама на сустрэчы з паслом КНР Лукашэнка гаварыў пра тое, што інаўгурацыя — "гэта ўнутраная справа нашай краіны". "Ну, па-мойму, па законах Беларусі мы нікога не павінны з заходніх дзяржаў і наогул кагосьці папярэджваць... І крытыка толькі адна: ці таямніца, ці таінства", — разважае Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што некаторыя краіны, у тым ліку і суседзі Беларусі пакрыўдзіліся, што іх не запрасілі, і "занялі неканструктыўную пазіцыю". Як вядома, і ЕС, і ЗША, і Украіна не прызнаюць легітымнасць Лукашэнкі. "Мы нікога і не прасілі прызнаваць", — кажа ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі