Лукашэнка пра адмену смяротнага пакарання: "Вы, калі ласка, нас не прыспешвайце"

Лукашэнка пра адмену смяротнага пакарання: "Вы, калі ласка, нас не прыспешвайце"

Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, якая ўжывае смяротнае пакаранне, але не гатовая мяняць сваё заканадаўства. Аргументуючы гэта ўдзельнікам сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, Аляксандр Лукашэнка спасылаецца на вынікі рэферэндума 20-гадовай даўніны. "Нас заклікаюць да адмены смяротнага пакарання. Мы гэтыя прапановы чуем, і не толькі чуем. Але супраць волі народа, пераважная частка якога на рэферэндуме выказалася за яго захаванне, ні адна дзяржава пайсці не можа. Ні адна цывілізаванае еўрапейская дзяржава", сказаў кіраўнік Беларусі.

Лукашэнка нагадаў, што напачатку 1990-х ад Беларусі патрабавалі правесці рэферэндум па пытанні смяротнага пакарання. "Мы, як маладая суверэнная дзяржава, прыслухаліся да вашых парадаў — вынеслі гэтае пытанне на рэферэндум і атрымалі вынік. Зараз, каб ад гэтага адмовіцца, трэба час. Таму вы, калі ласка, нас не прыспешвайце. Мы ведаем, што гэта такое і якія вашыя патрабаванні. Упэўнены, што мы паступова прыйдзем да вырашэння гэтай праблемы", — сказаў беларускі лідар.

Напярэдадні сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Мінску прайшоў Паралельны форум грамадзянскай супольнасці, на якім праваабаронцы з тузіна арганізацыяў заклікалі беларускія ўлады "ўвесці мараторый на прымяненне смяротнага пакарання, як першы крок да яго поўнай адмены".  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі