Лукашэнка: Перад галасаваннем па ЧС-2021 мне прапанавалі адмовіцца ад барацьбы

Лукашэнка: Перад галасаваннем па ЧС-2021 мне прапанавалі адмовіцца ад барацьбы

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў заявы некаторых асобаў, які хочуць прыпісаць сабе перамогу беларуска-латвійскай заяўкі на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. З рэзкай крытыкай ён выступіў на нарадзе 25 траўня.

"Яшчэ раз падкрэсліваю: ніхто персанальна гэты чэмпіянат свету ў краіну не прывёз. Беларускі народ і Мінск прывезлі гэты чэмпіянат свету сюды", — прыводзіць БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы. 

Таксама Лукашэнка паведаміў, што незадоўга да вырашальнага галасавання яму прапаноўвалі адмовіцца ад заяўкі. "Магу адкрыць адзін сакрэт. Напярэдадні галасавання, за два тыдні, мне тыя, хто персаніфікуе гэты чэмпіянат, што яны выйгралі, прапанавалі адмовіцца ад барацьбы і аддаць яго Фінляндыі. Я катэгарычна адхіліў гэтую ідэю. Калі дамовіліся з латышамі, значыць, трэба змагацца", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася раней, за беларуска-латвійскую заяўку было аддадзена 55 галасоў, за фінскую — 52. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі