Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў Дня беларускага пісьменства

Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў Дня беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца сёння ў Шчучыне на Гродзеншчыне. З віншаваннем да гасцей і ўдзельнікаў свята звярнуўся кіраўнік Беларусі.

У сваім звароце Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Дзень беларускага пісьменства — выключна важная падзея ў жыцці краіны.

"Амаль 500-гадовая гісторыя беларускага кнігадрукавання сведчыць пра вялікі ўнёсак нашай краіны ў сусветную скарбніцу ведаў. І сёння ў часы імклівага развіцця новых інфармацыйных тэхналогій кніга і шчырае мастацкае слова пісьменніка па-ранейшаму застаюцца запатрабаванымі сучасным грамадствам", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям свята здароўя, творчага натхнення, шчасця і дабрабыту.

Фота: афіцыйны сайт кіраўніка Беларусі

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі