Лукашэнка павіншаваў Азаранку: Ты па праве вярнулася на алімп

Лукашэнка павіншаваў Азаранку: Ты па праве вярнулася на алімп

Аляксандр Лукашэнка адправіў у ЗША віншаванне беларускай тэнісістцы Вікторыі Азаранка, якая атрымала перамогу на турніры ў Індыян-Уэлсе. Яна выйграла ў фінале ў першай ракеткі свету Сірэны Уільямс — 6:4, 6:4. У выніку, ад сённяшняга дня Азаранка паднялася ў рэйтынгу WTA з 15-га на 8-е месца.

Лукашэнка прызнаўся, што перамога беларускі яго ўразіла. Ён падкрэсліў, што ўся краіна сачыла "за найцяжэйшым і эмацыйным фіналам у Індыян-Уэлсе паміж наймацнейшымі тэнісісткамі планеты". Кіраўнік Беларусі падзякаваў тэнісістцы, што яны вытрымала, праявіла самыя лепшыя якасці беларускага народу.

"Гэта заканамерны вынік мэтанакіраванасці і ўпартай працы, дзякуючы якім ты па праве вярнулася на алімп сусветнага тэніса", — цытуе віншаванне Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі