Лукашэнка патрабуе ў найбліжэйшы час вырашыць праблемы бяспекі палётаў ВПС

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў Міністэрстве абароны, запатрабаваў у самыя кароткія тэрміны вырашыць праблемы бяспекі палётаў у Ваенна-паветраных сілах.

"Наяўны высокі ўзровень аварыйнасці ваенных самалётаў і верталётаў сведчыць аб тым, што мероы, прыманыя Мінабароны, з'яўляюцца недастатковымі, а часам неэфектыўнымі", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы. Ён нават прыгразіў вайскоўцам на выпадак, калі адбудуцца яшчэ нейкія авіякатастрофы: "Мала не падасца, калі я яшчэ раз пачую пра нейкую аварыю ў ВПС".

Таксама Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі вылучаць сродкі на сістэмнае абнаўленне армейскага арсеналу. Ён нагадаў, што асноўнае ўзбраенне ў Беларусі засталося з савецкага часу: "Наша войска з'яўляецца спадчынніцай некалі магутнай, перадавой Беларускай вайсковай акругі. Таму асноўныя ўзбраенні нам дасталіся яшчэ з савецкіх часоў. Цяпер неабходна сістэмнае абнаўленне арсенала. Мы сёння прынялі і рашэнні па аб'ёмах, і планы мадэрнізацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі".

Па словах беларускага кіраўніка, якія пераказвае БЕЛТА, летась Беларусь накіравала ў рамонт партыю знішчальнікаў і штурмавікоў, а таксама прыняла рашэнне закупіць новыя вучэбна-баявыя самалёты Як-130.

За гады незалежнасці ў Беларусі разбіліся 8 баявых самалётаў. Агулам з 1996 года войскі ВПС і СПА Беларусі згубілі 9 баявых машын страцілі. Загінулі 10 лётчыкаў. Адзін самалёт пацярпеў катастрофу падчас авіясалону ў польскім горадзе Радам. Прапануем вам мапу катастроф беларускіх ваенных самалётаў.

Усе катастрофы беларускіх ваенных самалётаў (інфаграфіка)

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі