Лукашэнка патрабуе справядліва размяркоўваць арэнднае жытло (відэа)

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 18 ліпеня на нарадзе аб прапановах па парадку прадастаўлення жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання асобных катэгорый дзяржаўных службоўцаў.

Лукашэнка нагадаў, што ў лістападзе 2013 года ўжо разглядаліся прававыя аспекты фармавання і прадастаўлення арэнднага жылля ў краіне, перадае БелаПАН. Вынікам стаў указ, які ўнёс сур'ёзныя змены ў жыллёвую палітыку дзяржавы і набыў моц сёлета з 1 красавіка. Кіраўнік Беларусі пацікавіўся ходам рэалізацыі ўказа, наяўнасцю шурпатасцяў і недапрацовак.

Ва ўказе былі вызначаныя катэгорыі грамадзян, якія маюць права на першачарговае прадастаўленне адпаведнага жылля. Сярод іх маладыя спецыялісты, навукоўцы, вайскоўцы, суддзі, супрацоўнікі пракуратуры і работнікі, прызначаныя на пасаду з пераездам у іншы населены пункт.


Таксама, па словах Лукашэнкі, арэнднае жытло дадуць пры неабходнасці дзяржслужбоўцам згодна з пералікам, які зацвярджаецца кіраўніком дзяржавы. Пералік быў падрыхтаваны ўрадам, але да гэтага спісу з'явіліся прэтэнзіі, звярнуў увагу Лукашэнка. Ён загадаў дапрацаваць нарматыўныя прававыя акты, але папярэдзіў, каб чыноўнікам не давалі дадатковых ільготаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі