Лукашэнка параіў Бушу-малодшаму засяродзіцца на ўласных праблемах

Прэзідэнту ЗША Джорджу Бушу трэба разбірацца са сваімі праблемамі: Іракам, іншымі гарачымі кропкамі, якія ЗША стварылі, і менш звяртаць увагі на тыя краіны, дзе яны спрабуюць падтрымліваць апазіцыю. Аб гэтым, паводле інфармацыі афіцыйных крыніц, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 ліпеня, адказваючы на пытанні журналістаў падчас наведвання трубапракатнага комплексу Беларускага металургічнага завода.
11 ліпеня Джордж Буш выступіў з заявай, у якім у чарговы раз крануў дзеючага ў Беларусі палітычнага рэжыму. "Улады Беларусі, Бірмы, Кубы, Паўночнай Карэі, Сірыі, Ірана, Судана і Зімбабвэ па-ранейшаму прыціскаюць сваіх грамадзян", – сказаў прэзідэнт ЗША з нагоды Тыдня прыгнечаных народаў, які адзначаецца штогод.

Па інфармацыі амерыканскага лідэра, Адміністрацыя прэзідэнта ЗША стварыла Фонд абаронцаўправоў чалавека, які будзе забяспечваць демакратычныя рухі грантамі для "юрыдычнай абароны і медыцынскай дапамогі дэмакратам-дысідэнтам, якія былі арыштаваныя або збітыя рэпрэсіўнымі ўрадамі". Акрамя таго, як падкрэсліў Буш-малодшы, ЗША падвоілі фінансаванне дэмакратычных праектаў па ўсім свеце.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі