Лукашэнка папярэдзіў урад і Нацбанк, што яны адкажуць "па законах ваеннага часу"

Лукашэнка папярэдзіў урад і Нацбанк, што яны адкажуць "па законах ваеннага часу"

На нарадзе 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў не толькі сітуацыю з вайной ва Украіне, але і эканоміку. Ён заявіў, што Нацбанк і урад павінны займацца кожны сваёй справай, але ўсе рашэнні мусяць прымаць сумесна.

"[Трэба] прымаць нармальныя рашэнні, спыніць гуляцца ў гэтую рынкавую вакханалію, у адваротным выпадку адкажаце па законах ваеннага часу, паважаныя сябры", цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. Ён заявіў, што ў Беларусі "золатавалютных рэзерваў... дастаткова". І гэта пры тым, што на 1 лютага ЗВР складалі 8,5 млрд долараў, а краіна знаходзіцца пад санкцыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі