Лукашэнка паляцеў у Індыю ў спартыўным касцюме (відэа)

Лукашэнка паляцеў у Індыю ў спартыўным касцюме (відэа)

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка паляцеў з афіцыйным візітам у Індыю ў… спартыўным касцюме з нацыянальным арнаментам. Гэта відаць на відэа з аэрапорта, якое паказаў тэлеканал АНТ. Зразумела, што ў самалёце Лукашэнка пераапранецца і з трапа ў Індыі будзе спускацца ўжо ў сваім звычайным касцюме.

Кіраўнік дзяржавы вельмі рэдка адпраўляецца ў замежныя паездкі ў спартыўным касцюме. З яго паездак за апошнія гады падчас пасадкі ў самалёт Лукашэнка быў у ім толькі летась, калі ляцеў ва Узбекістан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі