Лукашэнка пагражае ўраду і кіраўнікам сілавых ведамстваў адстаўкай

Сёння на нарадзе па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны Аляксандр Лукашэнка прыстрашыў урад і кіраўніцтва сілавых ведамстваў адстаўкай. У прыватнасці ён заявіў, што ўрад і сілавы блок “абраслі цінай”, што яму надакучыла з года ў год паўтараць адно і тое ж і быць “пасмешышчам”.

“Сярэдні ўзровень рэнтабельнасці ўпаў з 16 да 13% пры прагнозе на год 14,5%”, — абураўся Лукашэнка. — “Паніжэнне эфектыўнасці гаспадарання — вельмі негатыўная тэндэнцыя”.

Прэзідэнт быў незадаволены і працай прэм’ера Сяргея Сідорскага.

“Вы, Сяргей Сяргеевіч, — дачаснікі. Вы павінны мяне сёння пераканаць у адваротным”, — запатрабаваў Лукашэнка.

“Вы павінны разумець, што я не магу з года ў год паўтараць адно і тое ж. Гэта пераўтварае ўладу ў пасмешышча”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі