Лукашэнка падпісаў закон, які прыраўнівае інтэрнэт-сайты да СМІ

Закон “Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” афіцыйна апублікаваны 21 снежня на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Гэты закон набывае моц з 1 студзеня 2015 года. У дакуменце сказана, што Саўміну неабходна ў шасцімесячны тэрмін прывесці рашэнні ўраду ў адпаведнасць з гэтым законам.

Як паведамлялася, Савет Рэспублікі ўхваліў папраўкі ў закон аб СМІ 18 снежня, а да гэтага Палата прадстаўнікоў прыняла іх у двух чытаннях 17 снежня. У прыватнасці, папразкі прадугледжваюць, што доля замежнікаў у статутным капітале ці акцыях СМІ не павінна перавышаць 20%.

Аднак найбольш значнай навіной стала магчымасць абмежавання доступу да СМІ, якія распаўсюджваюць свій прадукт праз інтэрнэт. Такое абмежаванне ажыццяўляецца па рашэнні рэспубліканскага органа дзяржкіравання ў сферы масавай інфармацыі. Падставы для санкцыяў могуць быць наступныя:

- два ці болей пісьмовых папярэджанняў цягам году;


- наяўнасць на інфармацыйным рэсурсе паведамленняў і (або) матэрыялаў, забароненых беларускім заканадаўствам;


- невыкананне ўладальнікам інфармацыйнага рэсурсу патрабаванняў аб выпраўленні парушэнняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі