Лукашэнка: някепска было б падцягнуць у Беларусь адукаваных людзей

Лукашэнка: някепска было б падцягнуць у Беларусь адукаваных людзей

12 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведаў Парк высокіх тэхналогій у Мінску і зрабіў шэраг заяваў. Яны датычаць найперш развіцця лічбавых тэхналогій, тэхналогіі віртуальнай рэальнасці, робататэхнікі, Міністэрства лічбавай інфармацыі, адукацыі. Лукашэнка заявіў, што гатовы пасадзейнічаць, каб ПВТ больш актыўна ўдзельнічаў у фінансаванні і развіцці адукацыйнай дзейнасці.

Як інфармуе прэс-служба беларускага кіраўніка, прадпрымальнік, заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня падняў праблему празмернай бюракратычнай нагрузкі на педагогаў, што з’яўляецца адной з прычын недастатковага індывідуальнага падыходу да кожнага вучня. Ён прапанаваў перавесці дакументаабарот у школах цалкам у электронную форму, пашырыць практыку віртуальных відэазаняткаў.

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што незадаволены выкладаннем у школе: “Падручнік па матэматыцы зрабілі, што вучні баяцца ў рукі ўзяць… Акадэміку робяць падручнікі”. Але галоўная праблема — кадры. Бо не ўсе настаўнікі могуць вучня зацікавіць сваім прадметам і матываваць да вучобы, адзначыў кіраўнік дяржавы. Таксама важна, лічыць ён, каб бацькі арыентавалі дзяцей на вучобу: “Без сям’і не атрымаецца сядзець і лекцыю на камп’ютары глядзець. У танкі будзе гуляць, але не лекцыі чытаць”. Лукашэнка прыгразіў, што калі настаўнікі па-ранейшаму “паперы лішнія пішуць”, чыноўнікам ад адукацыі давядзецца адказваць. “Ніхто не павінен перагружаць настаўніка”, — сказаў ён.

Лукашэнка падчас размовы з айцішнікамі зрабіў важную выснову. Ён заявіў, што “нам было б някепска падцягнуць сюды адукаваных людзей, якія ўжо нешта ўмеюць, хочуць”. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, яны патрэбныя не толькі ў ПВТ, але і ў краіне. “Гэта я гатовы сёння зрабіць”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Больш важных падзей тыдня ў выніковай праграме ЕЎРАЗУМ:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі