Лукашэнка: Мы гатовыя на дапамогу Украіне, але не на пасярэдніцтва

Падчас гутаркі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наша дзяржава гатовая аказаць Украіне любую дапамогу і падтрымку , але катэгарычна супраць пасярэдніцтва.





"Калі вам будзе патрэбна нейкая дапамога ад нас — акрамя пасярэдніцтва, вось гэта выключана, я трываць не магу пасярэдніцтва — калі патрэбна будзе дапамога, як ад чалавека, які вельмі блізка да сэрца ўспрымае ўсё, што адбываецца ва Украіне, я гатовы ў любы момант падтрымку гэтую аказаць, гэтую дапамогу, калі яна будзе патрэбна", — перадае interfax.by словы Лукашэнкі.





Разам з тым Лукашэнка выказаўся супраць уцягвання Украіны ў вайсковыя блокі і ўводу туды якіх-небудзь войскаў. На яго думку, войскі не павінны ўвайсці ва Украіну ні з аднаго з бакоў.





Фота — lenta-ua.net