Лукашэнка: "Мне паказчыкі не патрэбныя. Мне патрэбныя грошы"

Лукашэнка: "Мне паказчыкі не патрэбныя. Мне патрэбныя грошы"

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў першую чаргу важныя не паказчыкі і аб'ёмы вытворчасці ў той ці іншай сферы, а эфектыўнасць вытворчасці і рэнтабельнасць. Пра гэта ён заявіў падчас візіту ў Баранавічы, перадае БЕЛТА.

"Мне паказчыкі не патрэбныя. Мне патрэбныя грошы. І не мне, а вам", — заявіў ён.

Лукашэнка паведаміў, што не варта дакладваць яму пра гераізм падчас пасяўной кампаніі. "Пасеем. Гэта не пытанне. Мы сёння сабраліся гаварыць пра перспектывы", — сказаў беларускі кіраўнік. Ён мяркуе, што кожны дзень трэба "сядзець і думаць, чым будзем заўтра займацца". 

На думку беларускага кіраўніка, нашай краіне патрэбная дыверсіфікацыя не толькі экспарту або імпарту, але і вытворчасці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі