Лукашэнка: мінскае "Дынама" прапусціла ганебную шайбу

Лукашэнка: мінскае "Дынама" прапусціла ганебную шайбу

На Алімпійскім сходзе Аляксандр Лукашэнка рэзка выказаўся пра хакейнае мінскае "Дынама". Гаворка ішла пра тое, што беларускія каманды ў гульнявых відах спорту "даюць бой" нават сур'ёзным сапернікам. Лукашэнку гэты тэзіс не спадабаўся.

"Мы ўвесь час даем бой,цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — А вынік гэтага боя — паражэнне".

Раней на сходзе Аляксандр Лукашэнка згадваў, што "хакеісты толькі грошы атрымліваюць, а краіну ганьбяць". І ён вярнуўся да хакейнай тэмы зноў.

"Бой мы навучыліся даваць, — кажа Лукашэнка. — [Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск" Дзмітрый] Баскаў таксама ў апошняй гульні даў бой: пяць секунд не змаглі вытрымаць, утрымаць лік, прыпусціўшы ганебную шайбу".

Аляксандр Лукашэнка мае на ўвазе нядаўняе хатняе паражэнне па булітах хакеістаў мінскага "Дынама" ў чэмпіянаце КХЛ ад омскага "Авангарда", аднаго з лідараў канферэнцыі "Усход" — 1:2. У асноўны час дынамаўцы выйгравалі з лікам 1:0, але прапусцілі шайбу за 12 секунд да сірэны (не за 5, як казаў Лукашэнка). У авертайме закінутых шайбаў не было, а па булітах перамаглі госці.

Паражэнню ад "Авангарда" папярэднічалі дзве перамогі "Дынама" (а яшчэ раней была серыя з 11 паражэнняў запар). 19 лістапада "Дынама" гуляе ў Ніжнім Ноўгарадзе з "Тарпеда", пачатак у 19:30. Беларуская каманда з 23 ачкамі пасля 27 гульняў займае перадапошняе 11-е месца ў канферэнцыі "Захад".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі