Лукашэнка: Клянуся дзецьмі, Статкевіч для мяне не палітык

Журналіст Радыё "Свабода" Валерый Каліноўскі падчас прэс-канферэнцыі спытаўся ў Аляксандра Лукашэнкі пра палітвязня Міколу Статкевіча. У адказ кіраўнік Беларусі заявіў, што ў нашай краіне няма палітычнаага артыкула ў Крымінальным кодэксе.

Лукашэнка заявіў, што не можа выпусціць Статкевіча, бо гэта будзе несправядліва ў адносінах да іншых зняволеных: "Цяпер усе яго сябры, акрамя яго самога, хочуць, каб Статкевіч быў на волі. Але ёсць працэдура. Статкевіч — меншага калібру чалавек, чым тыя, якіх мы выпусцілі. І не думайце, што я яго трымаю, каб пасля выбараў выпусціць. Але прашэнне аб памілаванні для мяне не галоўнае, хоць па законе так трэба. Ён цяпер у калоніі, ён там не адзін. Яны не хочуць быць на волі? А я падпісаў указ, амністую Статкевіча, а чаму не Іванова або Пятрова? Вось гэта мяне больш турбуе. Калі б калонія звярнулася і сказала, забярыце гэтага Статкевіча — гэта камень з сэрца. Хай ідзе працаваць у саўгас, але толькі, каб я не выглядаў ідыётам перад іншымі асуджанымі. Маўляў, Лукашэнка спалохаўся і выпусціў".

Таксама Лукашэнка заявіў, што не лічыць экс-кандыдата ў прэзідэнты сваім палітычным канкурэнтам: "Валерый, я табе клянуся сваімі дзецьмі ён для мяне не палітык. У мяне ёсць кадры замежных агенцтваў, дзе ён павёў на штурм людзей. Ёсць запісы яго перамоваў, яго гутаркі з Кіевам, дзе яму казалі: ламай дзверы і сядай у крэсла прэм'ер-міністра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі