Лукашэнка: "Калі забіў, расчляніў з маці, закапаў — да сценкі!"

29 студзеня ў Мінску праходзіць штогадовая прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. У Палацы Незалежнасці сабраліся не толькі айчынныя, але і замежныя журналісты — агулам 260 чалавек. Сярод іх прысутнічае і карэспандэнт Еўрарадыё.

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі (анлайн)

У Аляксандра Лукашэнкі спыталі пра прысуд дырэктару "Барысаўдрэва" Мальцаву: ці не надта ён строгі і ці не будуць пасля гэтага кіраўнікі баяцца прымаць рашэнні?

Лукашэнка: "Вы пра Мальцава кажаце? Я памятаю, што там 6 гадоў. Прасілі 6, а далі 3. Я, наколькі магчыма, быў пагружаны ў гэтую справу. Ніколі не цісну, выключаючы тыя выпадкі, калі забіў, расчляніў з маці, закапаў. Адносіны адназначныя: Да сценкі!... Я нідзе не цісну на суды, але сваю пазіцыю выказваю. Якія б там дэмакраты ў Еўропе не крычалі, што трэба смяротнае пакаранне адмяніць. У нас народ выказаўся...
Я сказаў праваахоўным органам, што вы адкажаце за лёс чалавека. Мальцаў робіць добрае ўражанне. Але ён кіраўнік і ведаў недахопы. Я яму асабіста паставіў задачы і сказаў — ты павінен зрабіць гэта. Зрабіў? Няма. Дапусціў растраты? Адказвай".

Нагадаем, у Мінску праходзіць гучны працэс па справе аб забойстве Юліі Саламацінай, якую забілі і расчлянілі.

Лукашэнка заявіў, што "не быў прыхільнікам жорсткага пакарання Мальцава": "Праваахоўная сістэма гэта бачыла. Таму яна свае рахункі з ім не зводзіла... Дайце мне падрабязную інфармацыю, за што, што адбылося, чаму жорстка яго так пакаралі?"

Паводле слоў Лукашэнкі, кіраўнік адміністрацыі яго праінфармуе да канца дня наконт гэтай справы. "Але гэта не значыць, што я буду абараняць чалавека, які зрабіў праварапарушэнне. Я займуся гэтым пытаннем", — паабяцаў кіраўнік дзяржавы.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі