Лукашэнка: Інфармацыйныя нагоды вам яшчэ будуць забяспечаны

Лукашэнка: Інфармацыйныя нагоды вам яшчэ будуць забяспечаны

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз анансаваў сваю сустрэчу з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. 14 снежня Лукашэнка сустракаецца ў Мінску з прадстаўнікамі расійскай медыйнай супольнасці. У сваім уступным слове ён гаварыў пра тое, што спадзяецца на вырашэнні праблемных пытанняў у дачыненнях Беларусі і Расіі.

"У бліжэйшы час мы разам з расійскім калегам пастараемся іх вырашыць, — цытуе словы беларускага кіраўніка "Беларусь сегодня". — Так што інфармацыйныя нагоды вам яшчэ будуць забяспечаны".

6 снежня па выніках самітаў Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД у Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на наступным тыдні ён сустрэнецца з Пуціным і яны расставяць "усе кропкі над "і". Аднак тыдзень заканчваецца, а пра дату такой сустрэчы інфармацыі няма. А ў чацвер у Брэсце расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў гаварыў пра інтэграцыйныя сцэнары ды прапанаваў Беларусі перайсці на расійскі рубель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі