Лукашэнка і Юшчанка гаварылі пра альтэрнатыўныя пастаўкі нафты

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі мусіць адбыцца на працягу месяца. Пра гэта стала вядома пасля іх сённяшняй тэлефоннай размовы, якая адбылася з ініцыятывы ўкраінскага боку.

Як паведамляе БЕЛТА, падчас гутаркі кіраўнікоў дзяржаваў ўвага засяроджвалася на праблемах развіцця супрацоўніцтва ў паліўна-энергетычнай сферы. Сярод іншага рзглядалася і пытанне транзіту электраэнергіі праз беларускую тэрыторыю і альтэрнатыўных паставак нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі