Лукашэнка хоча зраўнаваць дзяцей з заможных і бедных сем’яў

Лукашэнка хоча зраўнаваць дзяцей з заможных і бедных сем’яў

15 жніўня Аляксандр Лукашэнка праводзіць працоўную сустрэчу па пытаннях адукацыі. Кіраўніка Беларусі цікавіць, як праходзяць школьныя кірмашы і ці па кішэні падрыхтоўка да навучальнага года малазабяспечаным сем'ям і дзецям-сіротам.

"Формула адна — каб 1 верасня дзеці былі аднолькавыя, — заўважае Лукашэнка. — Не ў тым плане, што яны павінны быць апранутыя ў чорна-белыя фартушкі, гольфы або сукеначкі. А каб не вылучаліся дзеці з сем'яў, якія не такія заможныя сёння. Мы павінны апрануць годна да 1 верасня ўсіх дзетак".

Незадавальненне Лукашэнкі выклікае павольнае, на яго думку, абнаўленне навучальных праграм і школьных падручнікаў.

"Ніякай праблемы ў гэтым не бачу. Нават у тэрмінах, — кажа Лукашэнка. — Мы ж не нанова ствараем падручнікі, навучальныя праграмы. У асноўным гэта нармальныя навучальныя праграмы і падручнікі. Але некаторыя тэмы, як выявілася, трэба карэктаваць".

Нагадаем, у лютым Аляксандр Лукашэнка даручыў па-іншаму адлюстраваць у новых падручніках гісторыю станаўлення беларускай дзяржавы. Сваю канцэпцыю кіраўнік Беларусі назваў “здаровы нацыяналізм”.

Мінадукацыі абяцала да 1 верасня абнавіць усе вучэбныя праграмы для сярэдняй школы. Але, па словах міністра адукацыі Ігара Карпенкі, пад гэтыя новыя праграмы не па ўсіх дысцыплінах сёлета паспеюць распрацаваць падручнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі