Лукашэнка хоча, каб у Беларусі выраблялі сваю стралковую зброю

Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам каля Палаца Незалежнасці ў жніўні 2020 года / скрыншот відэа​​
Аляксандр Лукашэнка з аўтаматам каля Палаца Незалежнасці ў жніўні 2020 года / скрыншот відэа​​

Аляксандр Лукашэнка выказаўся за арганізацыю ў Беларусі вытворчасці стралковай зброі. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Юрыем Назаравым і старшынёй Дзяржкамваенпрама Дзмітрыем Пантусам. Яны прыйшлі да Лукашэнкі з дакладам аб выніках работы і перспектывах развіцця ваенна-прамысловага комплексу, перадае БЕЛТА.

Па словах Лукашэнкі, "мы не збіраемся кагосьці перамагаць. Мы павінныя нанесці непрымальную шкоду суперніку і павінныя абараніць самі сябе і свае сем'і".

Ён мяркуе, што зрабіць гэта без сваёй стралковай зброі будзе праблематычна.

"Калі, не дай бог, нейкі канфлікт, вайна, кожная сям'я, тэрытарыяльныя органы мусяць быць узброеныя ўсім комплексам стралковай зброі. Тады вораг, праціўнік будзе разумець, што з намі лепш не звязвацца", — мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама распытаў сваіх чыноўнікаў, як адаб'юцца на працы ВПК новыя санкцыі, пра якія гавораць на Захадзе. Сам ён перакананы, што абмежавальныя меры не паўплываюць на працу абаронных прадпрыемстваў, таму што "мы не маем трывала звязаных і ўзаемазалежных кантактаў з Амерыкай, Еўрасаюзам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі