Лукашэнка хоча, каб электронныя цыгарэты прыраўнялі да тытунёвых вырабаў

Лукашэнка хоча, каб электронныя цыгарэты прыраўнялі да тытунёвых вырабаў

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову прыраўняць у Беларусі электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў. Пра гэта стала вядома па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, якая прайшла 2 траўня. Яна была прысвечана ўдасканаленню прававога рэгулявання ў асобных сферах эканамічнай дзейнасці, інфармуе БЕЛТА.

Як паведаміла начальніца ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Віялета Брэзоўская, сёння разглядаўся праект указа кіраўніка дзяржавы аб дзяржрэгуляванні абароту тытунёвых вырабаў і электронных сістэмаў палення, ён будзе дапрацаваны. "Асноўная навацыя у тым, што мы прыраўноўваем да абароту і умоваў палення тытунёвых вырабаў электронныя сістэмы палення і вадкасці для іх”, — кажа Брэзоўская. Паводле яе слоў, на сённяшні дзень у Беларусі гэтае пытанне не ўрэгуляванае. Чыноўніца адзначыла, што “электронныя сістэмы палення набіраюць папулярнасць”, таму на нарадзе вырашылі “распаўсюдзіць абмежаванні і нормы, якія дзейнічаюць у дачыненні да тытунёвых вырабаў, і на электронныя сістэмы палення".

Як стала вядома, у нашай краіне плануецца забараніць рэкламу электронных сістэм курэння. Купіць іх непаўналетнія не змогуць. Да таго ж плануецца вызначыць месцы, дзе будзе адбывацца продаж электронных сістэм палення. У Беларусі хочуць забараніць паленне на пляжах, у аўтамабілях, у ліфтах у прысутнасці дзяцей да 14 гадоў.

Лукашэнка хоча, каб электронныя цыгарэты прыраўнялі да тытунёвых вырабаў
Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі