Лукашэнка: У нас хапае свайго жулля

Лукашэнка: У нас хапае свайго жулля

Следчым Беларусі і Расіі ёсць чаму павучыцца адзін у аднаго. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным.

Кіраўнік нашай краіны сказаў, беларусы ажыццявілі пэўныя рэформы папярэдняга следства і “многое зрабілі ўвогуле, страсянуўшы правахоўную сістэму ад міністэрстваў і ведамстваў да Вярхоўнага суда”. Таксама Лукашэнка пахваліўся тым, што беларускія эксперты-крыміналісты цяпер могуць рабіць сур’ёзныя даследаванні дзякуючы ўмацаванню матэрыяльнай базы Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

“Але ж я заўсёды кажу Івану Данілавічу (старшыні Следчага камітэма Беларусі Івану Наскевічу): абавязкова паразумейся з кіраўніком Следчага камітэта Расіі, каб навучыцца тым перадавым метадам, якія існуюць у вас. Гэта будзе на карысць і нам, і вам. Я ў гэтым надзвычай зацікаўлены”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.  

Пры гэтым кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на практычнае ўзаемадзеянне двух ведамстваў.

“І я вельмі спадзяюся, што такое ўзаемадзеянне будзе, бо апошнім часам (не будзем казаць пра тэрарызм, хоць і гэта вельмі важна) у нас хапае свайго жулля — што ў Расіі, што ў Беларусі. Хацелася б, каб вы разам працавалі ў гэтым кірунку”, — сказаў Лукашэнка.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі