Лукашэнка: Хай школа паставіць сябе так, каб чыноўнікі міма не прайшлі

Аляксандр Лукашэнка чакае ад настаўнікаў большай актыўнасці і патрабавальнасці да ўлады ў вырашэнні наспелых пытанняў. Пра гэта ён заявіў падчас семінара са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі педуніверсітэта імя Максіма Танка.

"Наша школа сёння вельмі пасіўная. Вы, хто працуе ў школе, павінны быць актыўнымі і патрабавальнымі, перш за ўсё да ўлады. Вы павінны адкрыта прыходзіць і актыўна абмяркоўваць надзённыя праблемы. І бяда будзе таму, хто не адрэагуе на вашы прапановы", — перадае БЕЛТА словы беларускага кіраўніка.

Лукашэнка заявіў, што ўсе праблемы, якія ўзнікаюць, трэба пачынаць вырашаць сумесна з кіраўнікамі мясцовых органаў улады. Па яго словах не ўсе чыноўнікі ў нас дрэнныя — ёсць і тыя, хто перажывае за справу. 

"Школа павінна паставіць сябе так, каб ні адзін чыноўнік міма школы не прайшоў", — сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі