Лукашэнка даручыў звольніць шэраг высокапастаўленых асоб МУС

На працягу лістапада з органаў унутраных спраў будзе звольнены шэраг высокапастаўленых службовых асоб. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях эфектыўнасці мер у барацьбе з карупцыяй.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, 10 высокапастаўленых службовых асоб МУС наўмысна пайшлі на парушэнні заканадаўства, каб атрымаць зямельныя ўчасткі ў Мінскім раёне. Сярод іх першы намеснік міністра Аляксандр Шчурко, намеснік Віктар Філістовіч, былыя намеснікі Радзюкевіч і Глухоўскі, дырэктар дэпартамента фінансаў і тылу Мельнікаў, дырэктар дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Іванчыкава, былы дырэктар выканання пакаранняў Коўчур, былы саветнік міністра ўнутраных спраў Карпейчык, урач шпіталю МУС Бурко і супрацоўнік ГУУС Мінгарвыканкама Новік.

Прэзідэнт паведаміў, што для будаўніцтва асабнякоў гэтыя чыноўнікі падабралі сабе тэрыторыю летняй дачы дзіцячага садка, якая размяшчаецца ў водаахоўнай зоне Заслаўскага вадасховішча. Пад выглядам дачнага кааператыва, якога насамрэч ніколі не было, яны пабудавалі жылы масіў з двух- і трохпавярховых будынкаў. Выкарыстоўваючы службовае становішча і маніпулюючы заканадаўствам, супрацоўнікі МУС сталі амаль задарма ўласнікамі зямельных участкаў, заплаціўшы за іх ад 10 да 25 тысяч рублёў.

Знесці пабудовы былыя ўласнікі павінны на працягу трох месяцаў. У адваротным выпадку пабудовы павінны быць бязвыплатна канфіскаваныя пад дамы для дзяцей-сірот.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі