Лукашэнка дапускае, што будзе некалькі раўндаў перамоў з Расіяй

Лукашэнка дапускае, што будзе некалькі раўндаў перамоў з Расіяй

Аляксандр Лукашэнка дапускае, што будзе некалькі раўндаў перамоў з Расіяй. Пра гэта ён заявіў у пятніцу ў Мінску на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў. Першы з раўндаў мусіць адбыцца 20 снежня ў Санкт-Пецярбургу, і пра гэта было вядома. Днямі Лукашэнка правёў тэлефонную размову з расійскім прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым і заявіў, што па інтэграцыйных пытаннях будуць сустрэчы і пасля 20 снежня, і не толькі з Уладзімірам Пуціным, але і з Мядзведзевым.

Цяпер жа кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што "па балючых пытаннях", магчыма, давядзецца сустракацца з расійскім кіраўніцтвам неаднаразова.

Як вядома, 7 снежня ў Сочы адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Планавалася, што могуць быць падпісаныя дакументы аб "паглыбленні інтэграцыі" Беларусі і Расіі. Аднак нічога не было падпісана. Сустрэча ў Сочы прайшла на фоне вулічных пратэстаў у Мінску. Апазіцыя рыхтуе акцыю і да 20 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі