Лукашэнка: Беларусь за чатыры гады ўклала ў мадэрнізацыю $30 млрд

Ён заявіў, што што ў Беларусі развівалі эканоміку не толькі ў сусветны крызіс, а ўзяліся за яе 20 гадоў таму. "У нас таксама былі праблемы, якія перажывае Сербія, у нас былі спыненыя практычна ўсе прадпрыемствы, у нас не было прадуктаў харчавання, а сёння мы экспартуем іх на $7 млрд", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі.



Лукашэнка адзначыў, што Беларусь не пайшла па шляху прыватызацыі, а вырашыла спярша ўзняць прадпрыемствы, каб потым прадаць іх як мага даражэй.



"За чатыры гады гэтай пяцігодкі, а яна ў наступным годзе заканчваецца, мы ў мадэрнізацыю вытворчасці ўклалі ўжо $30 млрд. Гэта вялікія грошы для нашай краіны. А немалыя грошы ўкладзеныя былі і ў папярэднія пяцігодкі. Я думаю, недзе пад $120-130 млрд за 20 гадоў мы інвеставалі ў нашу эканоміку, а гэта новае абсталяванне, гэта мадэрнізаваныя прадпрыемствы, якія ўжо могуць канкураваць на сусветным рынку", — заявіў кіраўнік дзяржавы.



Адмова ад масавай прыватызацыі, па словах Лукашэнкі, дазволіла пазбегнуць маштабнай карупцыі.



Фота — БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі