Лукашэнка: Беларусь недапушчальна шмат траціць на набыццё лекаў за мяжой

Лукашэнка: Беларусь недапушчальна шмат траціць на набыццё лекаў за мяжой

Беларусь недапушчальна шмат траціць на набыццё лекаў за мяжой — да 500 мільёнаў долараў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка. У панядзелак ён сустракаўся з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам, які распавёў пра ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя "па ўсіх накірунках". Лукашэнка назваў адным з галоўных пытанняў справядлівае цэнаўтварэнне на лекі, працу без пасярэднікаў падчас набыцця абсталявання (па словах кіраўніка дзяржавы, яны павялічвалі кошт "да 30%, а часам і больш"), вытворчасць лекаў у Беларусі і імпартазамяшчэнне. "Мы можам вырабляць свае лекі",цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба.

Раней кіраўнік дзяржавы ставіў задачу наладзіць выпуск у Беларусі паловы лекаў, якія набываліся ў замежжы. На сустрэчы з міністрам было агучана, што яна выкананая. Новая задача якую ставіць Лукашэнка — больш глыбока займацца распрацоўкай "камплектуючых" для лекаў. Відаць, гаворка ідзе пра іх якасць, якую трэба павысіць. Плануецца стварыць сістэму кантроля за якасцю лекаў.

Таксама падчас сустрэчы з міністрам Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў пытанне ўдасканалення сістэмы аховы здароўя па аказанні першаснай і спецыялізаванай дапамогі. "Ламаць нічога не трэба", — сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі