Лукашэнка: Беларусь не загіне з-за забароны на пастаўкі харчавання ў Расію

Лукашэнка: Беларусь не загіне з-за забароны на пастаўкі харчавання ў Расію

Беларусь не загіне з-за забароны на пастаўкі харчавання ў Расію. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка ў аўторак падчас сустрэчы з губернатарам Кастрамской вобласці Расійскай Федэрацыі Сяргеем Сітнікавым. Паводле слоў Лукашэнкі, Масква мусіць спачатку разабрацца ў сітуацыі, а пасля ўжо прымаць такія рашэнні.

"Вядома, мы не загінем, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Мы абсалютна не загінем. Сёння свет глабалізаваны. Так, будзе складана згубіць расійскі рынак, яшчэ штосьці. Не ўвесь мы яго страцім. Нават калі Данкверт захоча, не атрымаецца. Але тым не менш навошта гэта, мне незразумела. Я ніяк не магу зразумець, навошта гэта робіцца".

Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад супрацоўніцтва з Кітаем, куды пастаўляецца ялавічына. "Яны прыехалі як партнёры, паглядзелі нашы прадпрыемствы. Няма ніякіх пытанняў", — сказаў Лукашэнка.

Па словах кіраўніка Беларусі, для нашай краіны ў тавараабароце з Расіяй складваецца адмоўнае сальда ў некалькі мільярдаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі