Лукашэнка адправіў у адстаўку Наталлю Качанаву

Лукашэнка адправіў у адстаўку Наталлю Качанаву

5 снежня Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Пул Першага. Кіраўніком стаў генерал-маёр КДБ Ігар Сергяенка.

Такім чынам Наталля Качанава адпраўлена ў адстаўку. Ёй 59 гадоў. Качанава адпрацавала на пасадзе кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта роўна тры гады, а да таго была намеснікам прэм'ера, адказвала за сацыяльную сферу. Цяпер яна стане сенатарам па прэзідэнцкай квоце.

На архіўным відэа — прызначэнне Наталлі Качанавай на пасаду кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі