Лукашэнка: Адмаўляюся ўвогуле разумець нашых старэйшых братоў-расіян (відэа)

Лукашэнка: Адмаўляюся ўвогуле разумець нашых старэйшых братоў-расіян (відэа)

З’явілася відэа каментару Аляксандра Лукашэнкі наконт справы беларускага фрыстайліста Антона Кушніра, які 17 лютага не прайшоў кваліфікацыю на Алімпіядзе. Ён заняў 7-е месца, а 6-е, якое давала права выступіць у фінале, заняў швейцарац. Пры гэтым адным з суддзяў быў прадстаўнік гэтай краіны.

18 лютага пасля галасавання на выбарчым участку Лукашэнка распавёў журналістам, што яму “давялося ўначы падняць па трывозе МЗС”. Прэзідэнту Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасу Баху была дасланая ўрадавая тэлеграма з прэтэнзіямі беларускага боку да судзейства.

Лукашэнка: “Пра суддзяў. Я магу зразумець швейцарцаў. Ну трэба, каб хлопец там выступіў. Не вельмі разумею сяброў нашых кітайцаў. Ну і адмаўляюся ўвогуле разумець нашых старэйшых братоў-расіян. Ну прайшоў Бураў, трэба яшчэ другога расіяніна зацягнуць. Коштам беларуса. Навошта?! Вось пазіцыя суддзяў. Маральная”.

Аляксандр Лукашэнка назваў гэтую сітуацыю “суцэльным бязладдзем”. Ён заклікаў Антона Кушніра не перажываць, а рыхтавацца да наступных спаборніцтваў, якія пачнуцца пасля Алімпіяды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі