Лукашэнка абмеркаваў з дзяржсакратаром Саўбеза сітуацыю ў сілавой сістэме

Лукашэнка абмеркаваў з дзяржсакратаром Саўбеза сітуацыю ў сілавой сістэме

Вынікі працы сілавога блока краіны за першае паўгоддзе 2016 года абмеркавалі на сустрэчы 7 ліпеня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і дзяржсакратар Савета Бяспекі Станіслаў Зась.

Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка пацікавіўся бягучай сітуацыяй у працы сілавых ведамстваў і актуальнымі праблемамі. Сярод іншана ён спытаў пра вынікі нядаўна праведзенай сістэмнай праверкі памежных войскаў, па выніках якой выявілі як станоўчыя, так і адмоўныя з’явы.

Таксама кіраўнік Беларусі пацікавіўся меркаваннем Станіслава Зася наконт аптымізацыі сілавога блока і прывёў у якасці прыкладу Узброеныя Сілы, дзе павінна быць не болей за 65 тысяч чалавек.

“Тое, што мы абяцалі, трэба зрабіць, пры гэтым не падвяргаючы сумневу, што абароназдольнасць у нас павінна быць на адпаведным узроўні”, — сказаў Лукашэнка.

Паводле справаздачы Зася, ц цэлым сілавыя структуры забяспечылі неабходныя ўмовы для ўстойлівага функцыянавання дзяржаўных, грамадскіх інстытутаў, а таксама забяспечылі правапарадак, абарону інтарэсаў і правоў грамадзян. Сярод іншага гаворка ішла пра бяспеку грамадзян і абарону іх ад з’яваў тэхнагеннага, прыроднага характара, пра недапушчэнне росту злачыннасці. Вынікі праверкі памежнага ведамства вырашана абмеркаваць на асобнай нарадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі