Лукашэнка аб расійскіх санкцыях на беларускае малако: Мы трываць гэта не будзем

Лукашэнка аб расійскіх санкцыях на беларускае малако: Мы трываць гэта не будзем

Расійскія абмежаванні на пастаўкі беларускага малака абмеркаваў Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Міхаілам Русым.

Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што даручаў віцэ-прэм'еру разабрацца ў спрэчках аб пастаўках беларускага малака ў Расію. У гэтым пытанні было даручана разабрацца Міхаілу Русаму. "Але хачу сказаць, што без адказу такія рэчы не застануцца. Мы проста трываць гэта не будзем. Бо мяне спецслужбы інфармуюць, што завезлі з Новай Зеландыі ці аднекуль сухое малако (гэта іх справа), з'явіліся лішкі, і яны пачынаюць нас прытрымліваць, пакуль рэалізуюць тое малако па высокіх цэнах. Таму ім не падабаецца таннае малако", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

"Мы ім аддамо сваё малако па той цане, якую лічым патрэбнай. А яны няхай расіянам павялічваюць цану, калі там ужо рускія людзі, масквічы або піцерцы, аб'еліся новазеландскім малаком. Таму мяне цікавіць, як вырашаецца гэтае пытанне", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, што Рассельгаснагляд збіраўся з 26 лютага часова забараніць пастаўкі малака і малочнай прадукцыі з Беларусі. Пазней гэтая забарона была перанесеная на 6 сакавіка. 

Падчас сустрэчы з Русым кіраўнік дзяржавы таксама пацікавіўся, якія праблемы ёсць у цяперашні час у сельскай гаспадарцы, ці адбіваюцца на ёй умовы надвор'я. 

Асаблівую ўвагу кіраўнік Беларусі звярнуў на сітуацыю ў сферы лясной гаспадаркі. "Бардак поўны, хабарнік на хабарніку сядзіць. Табе таксама дамо ацэнку, віцэ-прэм'ер мусіў там навесці парадак, каб мыш не прапаўзла", — папярэдзіў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі