Вы тут

Ліянэлю Месі ўручылі шосты "Залаты мяч"

Ліянэль Месі і шэсць яго залатых мячоў / Reuters

2 снежня ў Парыжы адбылася цырымонія ўручэння ганаровай узнагароды "Залаты мяч" для найлепшага футбаліста года. Сёлета гэтае званне атрымаў Ліянэль Месі з "Барселоны". 

Дарэчы, для аргенцінца гэта ўжо шосты "Залаты мяч". Гэтую ўзнагароду ён ужо атрымліваў у 2009, 2010, 2011, 2012 і 2015 гадах.

У мінулым сезоне "Барселона" разам з Месі выйграла чэмпіянат Іспаніі і дайшла да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў. А зборная Аргенціны, дзе ён таксама гуляе, заваявала трэцяе месца на Кубку Амерыкі.

У жанчын "Залаты мяч" атрымала 34-гадовая футбалістка зборнай ЗША Меган Рапіна. У гэтым сезоне яна ў складзе зборнай выйграла чэмпіянат свету. 

Званнем найлепшага маладога футбаліста года быў уганараваны 19-гадовы абаронца "Ювентуса" Матэйс дэ Лігт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.