Літва ўвяла часовы кантроль на межах з краінамі ЕС

Пункты пропуску з'явіліся на літоўска-латвійскай мяжы / delfi.lt
Пункты пропуску з'явіліся на літоўска-латвійскай мяжы / delfi.lt

На час правядзення саміту NATO ў Вільні Літва аднавіла кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза. Адкрыта сем КПП: два на мяжы з Польшчы і пяць – на мяжы з Латвіяй. Акрамя таго правяраць дакументы будуць у аэрапортах і ў порце Клайпеды. Пра гэта піша Delfi. У літоўскай памежнай службе ўдакладнілі, што асноўная ўвага будзе надавацца тым, хто заязджае ў Літву. Выехаць будзе прасцей.

"Мы плануем, што большасць пасажыраў не будуць адчуваць ніякіх нязручнасцяў пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы", – кажа кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Рустам Любаеў. Кантроль на межах Літвы з краінамі ЕС будзе дзейнічаць з сённяшняга дня і да 8 гадзін раніцы 13 ліпеня.

Адзначым, што многія беларусы цяпер выкарыстоўваюць Літву як транзітную краіну. Адсюль можна паляцець у многія еўрапейскія дзяржавы. Акрамя таго, праз Літву едуць і ў Польшчу, каб пазбегнуць неабходнасці стаяць у вялікай чарзе на адзіным пункце пропуску на беларуска-польскай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі