Вы тут

Літва: пасля вучэнняў "Захад-2021" РФ можа пакінуць ваенную тэхніку ў Беларусі

Вайсковыя вучэнні / РИА Новости

МЗС Літвы не выключае, што частка сіл і тэхнікі, якія будуць разгорнутыя для расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў "Захад-2021", можа застацца ў Беларусі і Заходняй вайсковай акрузе Расіі пасля іх заканчэння.

Пра гэта гаворыцца ў каментары літоўскага замежнапалітычнага ведамства, які атрымаў Укрінформ.

Літва таксама мяркуе, што з дапамогай вучэнняў "Захад-2021", якія пройдуць 10-16 верасня, Расія сур'ёзна дэманструе гатоўнасць да вайсковага канфлікту супраць дзяржаў або кааліцыі дзяржаў на заходнім стратэгічным кірунку.

На думку літоўскіх дыпламатаў, гэтыя вучэнні будуць выкарыстаныя для далейшай вайсковай інтэграцыі Расіі і Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.