Вы тут

Літва не прапускае праз мяжу фуры з Беларусі

БЕЛТА

Зранку 23 красавіка Літва не прапускае праз мяжу грузавы транспарт з Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні, прычынай стаў збой у працы інфармацыйных сістэмаў, які адбыўся каля 4-й гадзіны раніцы. 

На літоўскай мяжы з беларускага боку па стане на 10:00 чакаюць у чэргах больш за 800 грузавых аўтамабіляў. Прычым больш за 400 з іх — у пункце пропуску "Каменны Лог".

Перавозчыкаў просяць улічваць гэтую інфармацыю.