Літва аднавіла транзіт падсанкцыйных тавараў паміж Расіяй і Калінінградам

Транзіт расійскіх грузаў па тэрыторыі Літвы быў абмежаваны з сярэдзіны чэрвеня​ / АР
Транзіт расійскіх грузаў па тэрыторыі Літвы быў абмежаваны з сярэдзіны чэрвеня​ / АР

Літва аднавіла транзіт падсанкцыйных тавараў паміж Расіяй і Калінінградам. Кампанія грузаперавозак LTG Cargo, якая належыць "Літоўскай чыгунцы", у пятніцу праінфармавала аб гэтым кліентаў, піша delfi.lt.

У літоўскай кампаніі падкрэслілі, што перавозкі аднаўляюцца паводле рэкамендацый Еўракамісіі. Адначасова будзе ўзмоцнены кантроль. Дазволена перавозіць тавары толькі, калі яны неабходныя, не лічацца незвычайныім патокам і не абыходзяць абмежаванні. Пры гэтым аб'ём грузаперавозак па чыгунцы павінен адпавядаць сярэдняму аб'ёму за тры апошнія гады, гэта значыць са студзеня 2019 па снежань 2021 года.

Нагадаем, Літва спыніла транзіт некаторых расійскіх тавараў у Калінінград пасля таго, як у сярэдзіне чэрвеня запрацавалі санкцыі Еўрасаюза, якія былі прыняты як адказ на расійскую агрэсію ва Украіне. 17 чэрвеня пачала працаваць забарона на ўвоз на тэрыторыю ЕС расійскай сталі і чорных металаў, 10 ліпеня – цэменту, алкаголю, вырабаў з драўніны, шкла, алюмінія, папяровых вырабаў, гіпсу, суднавых дэталяў. З 10 жніўня ўступіць у сілу забарона на транспарціроўку вугалю і іншага цвёрдага выкапнёвага паліва, а з 5 снежня — на расійскую нафту і нафтапрадукты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі