Літоўскія вязні будуць аплачваць электрычнасць з уласнай кішэні

Літоўскі парламент прыняў папраўкі да Кодэкса выканання пакаранняў, згодня з якімі вязні самі павінныя аплачваць выдаткі на электраэнергію ў турмах. Мяркуецца, што за спажытую электраэнергію зняволеныя будуць плаціць па зацверджаных дырэктарам Дэпартамента турмаў тарыфам і правілам аплаты. А ў тых, хто будзе мець пазыкі, канфіскуюць электрапрыборы, паведамляе тэлеканал СТВ.

Па звестках літоўскага Міністэрства юстыцыі, у месцах пазбаўлення волі знаходзіцца больш за 8 тысяч розных бытавых прыбораў. Мяркуецца, што плата за іх выкарыстанне складзе каля 450 тысячаў літаў у год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі