Ліст пасажыркі “Тытаніка” прадалі на аўкцыёне амаль за $12 тысяч

Ліст адной з уратаваных пасажырак “Тытаніка” прададзены на аўкцыёне RR у амерыканскім Бостане за 11 875 долараў, паведамляе РИА Новости с спасылкай на  агенцтва Асашыэйтэд Прэс.

Паводле выдання, ліст напісала Люсіль Дафф-Гордан у траўні 1912 года. Яна была сярод 12 чалавек, якія ўратаваліся з “Тытаніка” на шлюпцы, прызначанай для 40 чалавек. Затым яе мужа абвінавацілі ў тым, што ён падкупіў экіпаж, каб хутчэй адплыць ад судна не дачакаўшыся іншых. Пазней абвінавачанні былі знятыя.
 
СМІ назвалі шлюпку, на якой ўратаваліся Даф-Гордан, “Грашовай лодкай”. У сувязі з гэтым Люсіль напісала сябру ліст, у якім скардзілася на журналістаў.

“Ствараецца ўражанне, што мы паступілі няправільна, калі ўратаваліся. Хіба гэта не абуральна?” — прыводзіць агенцтва вытрымку з ліста.

“Тытанін” затануў 15 красавіка 1912 года пасля сутыкнення ў айсбергам. На борце знаходзіліся 2207 чалавек, з якіх уратаваліся толькі 712. Прадметы з затанулага судна становяцца каштоўнымі лотамі на розных аўкцыёнах свету. Раней меню з “Тытаніка” пайшло з малатка за 70 тысяч фунтаў, а скрыпку кіраўніка карабельнага ансамбля Уолеса Харві прадалі за 900 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі