Вы тут

Лінію метро ад "Фрунзенскай" да "Каменнай Горкі" часова закрыюць вясной

minsknews.by

Лінію мінскага метро ад "Фрунзенскай" да "Каменнай Горкі" часова закрыюць вясной. Гэтага патрабуюць працы па пабудове з'езду з трэцяй лініі на другую.

"Думаю, у сакавіку-красавіку будзе спыненне метро для ўрэзкі,цытуе словы гендырэктара "Мінскметробуда" Леаніда Стухальскага партал TUT.by. — Паводле графіку дзён на пяць мы спынім цягнікі ад "Фрунзенскай" да "Каменнай Горкі".

"Мінскметробуд" прыносіць прабачэнні пасажырам "за часовыя нязручнасці". "Давядзецца крыху пацярпець, — кажа Стухальскі. — Будоўля часовая, а метро навечна".

Можна ўявіць, як няпроста будзе кампенсаваць закрыццё участку метро наземным транспартам. Станцыя "Каменная Горка" летась была адной з самых загружаных у сталічным метро — 21,2 млн пасажыраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.