life:) аб'яўляе пра запуск 4G

life:) аб'яўляе пра запуск 4G

life:) аб'яўляе пра запуск у жніўні ў Мінску 4G. Усе абаненты аператара змогуць пратэставаць новую паслугу — доступ да высокахуткаснага мабільнага інтэрнэта чацвёртага пакалення.

Як адзначае прэс-служба life:), з запускам 4G яго абаненты атрымаюць магчымасць карыстацца стандартам бесправадной высакахуткаснай перадачы дадзеных LTE з хуткасцю мабільнага інтэрнэта да 112 Мбіт/сек. Новая тэхналогія дазваляе за лічаныя секунды абнаўляць прыкладанні, спампоўваць відэаролікі і музыку, глядзець кіно ў HD-якасці, гуляць у онлайн-гульні.

У першы месяц пасля запуску 4G абаненты life:) змогуць карыстацца паслугай абсалютна бясплатна.

Варта адзначыць, што першымі ў Беларусі атрымалі доступ да тэхналогіі LTE абаненты МТС. Адбылося гэта 17 снежня 2015 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі